15 кастрычніка для навучэнцаў групы 1МДД24 бібліятэкары медыцынскага каледжа арганізавал літаратурную сустрэчу «Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль, прысвечаную Дню маці і Тыдню бацькоўскай любові. Адбылася  яна ў актавай зале абласной  бібліятэкі.

У пачатку мерапрыемства загадчык аддзела краязнаўства Сняжана Шаўцова нагадала, што зараз традыцыйна ў Беларусі адзначаецца Тыдзень  бацькоўскай любові, які завершыцца 21 кастрычніка Днём бацькі. Яна таксама адзначыла важнасць захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей і, вядома ж, шчыра павіншавала ўсіх прысутных са святам.

Літаратурную сустрэчу адкрыў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Казека. Ён распавёў аб сваёй маці, якая яшчэ ў юным узросце перажыла трагедыю «вогненнай вёскі» Боркі, здолела ў любові выхаваць пецярых дзяцей. Асабістую ўвагу моладзі пісьменнік звярнуў на сілу вымаўленага слова і недапушчэнне выкарыстання брыдкаслоўя ў сям’і  і штодзенным жыцці, адказнасць за кожнае сваё слова, асабліва за кепскае.

Сваі творы і апавяданні гасцям падарылі паэты і празаікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: Валянціна Габрусева, Вольга Бялова, Алёна Пруднікава, Жанна Міус, Алена Любчанка і іншыя.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы, падараваўшы ўсім незабыўныя эмоцыі.

16.10.2025